Усё яшчэ жыву

Так часам жыць не хочацца зусiм.
Я не знаходжу сiлы, каб змагацца.
Вакол мне здрада бачыцца ва ўсiм.
I не магу, здаецца, ўжо трымацца.

Смяюцца: «Нават здачы не дасi?»,
Калi з каленяў не магу ўзняцца.
I кажуць: «Прабачэння папрасi!»
Прашу. Бы толькi ў жывых застацца.

I апускаю рукi долу зноў.
Але бурлiць у жылах маiх кроў.
Я горда ўздымаю галаву.

Праз цяжкасцi ўсе прайду. Я здолю.
Нягледзячы на вераломнасць долi.
Бо ведаю, што ўсё яшчэ жыву.


Рецензии
На это произведение написано 7 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.