Верасень

Верасень. Дождж ідзе.
Сонца схавалася. Дзе яно, дзе?
Холад і вецер.
І шчасця няма ва ўсім свеце.

— Вы бачыце, светла ўверсе?
Глядзіце! На пятым паверсе!..
Ноч на двары,
І зорак не бачна ўгары...

— Чаму святло гарыць?
— Дык, нехта шчэ не спіць.
— Яшчэ не заваліўся?
— Мо, з кімсьці пасварыўся...

За пыльным пісьмовым сталом,
Закіданым ўсякім г...,
У раз не першы
Ён піша вершы.
(верасень 2001)


Рецензии
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.