Кахаю

Ад сустрэчы да сустрэчы
Жыву я.
З новай існасцю рэчы
Ваюю.

Сонца раніцай шчыра
Вітаю.
Як ляцяць птушкі ў вырай –
Чакаю.

Усе правіны і крыўды
Прабачу.
Калі госцейкі прыдуць –
Убачу.

Усе імгненні рупліва
Збіраю…
Так цябе я, мой мілы,
Кахаю.

Мінск, 21.03.03г.


Рецензии
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.