Дым сляза

Чырвоныя вусны і чорныя вочы.
Гітару трымаюць дзявочыя рукі.
Цяпер яна тут не ўдзень, а ўночы.
На сэрцы ў яе – невыносныя мукі.

Зацягвае дым з цыгарэты атрутнай,
Па струнах праводзіць рукою дрыжачай.
І кожны акорд ёй здаецца пакутай,
І кожнае слова ў песні – гарачым.

Сляза пакацілася. Струны прыціхлі.
Упала сляза, а за ёю – другая.
На аркушы стаў расплывацца паціху
Знявідны ёй надпіс “Бывай. І кахаю“.
(20/10/2002)


Рецензии
На это произведение написано 7 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.