Мае словы

Як многа можна слоў сказаць,
І як іх шмат на свеце.
А я хацела б толькі знаць,
Чаму на ўсёй планеце

Я не знаходжу слоў патрэбных,
Каб выліць тое, што ў душы.
І толькі думак шмат дарэмных
Ціхутка тояцца ў глушы.

А, можа, я ўжо падабрала
Ўсё тое, што магу сказаць.
Людзей вось толькі стала мала,
Якім магу я давяраць.

І непатрэбныя дагэтуль
Я сказы вылью на паперу.
Няхай ляцяць яны па свету
І нечыю адчуюць веру.

Няхай, праз сто гадоў, праз дзвесце,
Няхай, праз тысячу гадоў,
Але я веру – на планеце
Ўсё ж зразумеюць сэнс тых слоў.
(1999)


Рецензии
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.