Ц здолеем

(Скланенні назоўнікаў)

Н.скл.

Пакутуе сёння прырода,
Пакутуе глеба, вада.
– Што? – я спытаю ў народа.
– Прыйшла бяда.

Р.скл.

Ўглядаліся людзи з апаскай,
Баяліся людзи заўжды.
– Чаго? – запытаюся ў краскі.
Адкажа: “Баяцца бяды“.

Д.скл.

Вайну аб'яўляе паўсвета,
Ўсе людзі і кожны дзень.
– Чаму? – запытаюся ў ветра.
– Вайну аб'яўляюць бядзе.

В.скл.

Яе хочуць знішчыць навечна,
Гавораць усе: “Адвяду“.
– Што? – запытаюся  рэчкі.
Канешне ж, адкажа: “Бяду“.

Т.скл.

Але ўжо вядома ўсюды:
Не можам мы справіцца з ёй.
– З чым? – запытаюся ў люда.
– Не справіцца нам з бядой.

М.скл.

Але калі нам пастарацца,
То выйграем мы ў вайне.
Тады я змагу запытацца:
– Ў бядзе вы не будзеце?
– Не.
(2001)


Рецензии
На это произведение написано 7 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.