Вечаровая Зорка. Пер Э. А. По

Кирилл Свидельский
У сярэдзіне лета
Скрозь поўначы змрок
Мне бледны свет зорак
Ледзь асьвятліць крок
Планеты як служкі
Астылай Луны,
Над хвалямі што
Зіхаціць з вышыны
Прыкоўвае позірк
Усмешкай сваёй
Магільна халоднай
Для спёкі начной
Хай хмары як саван
Як зграя варон
На іх не гляжу
Позірк узяты ў палон
Звяздой вечаровай
Чый гонар здалек
Праменьнем сваім
Вабіць крокам за крок
Я бачу на хвалях
Не водсвет начны
А светлы прамень
Дзесьці ўдалечыні