Рецензия на «Пакуль» (Лаззаро)

Бласлаулення Божага Вам! Я ужо раней чытала гэты верш i зноў вярнулася да яго па вашай наводцы.
Любіць —
усе крупіначкі жыцця,
цаніць

усё, што птушкай пралятае

пакуль...
дыхання пара (ці быцця?)
няўзнак,
бы аблачынка,
не растае...
Як воблачка ўвесь твор - легкі, светлы . Вы не спрабавалі пісаць казкі?
У вас, мне здаецца, гэта б вельмі добра атрымалася. Мае вершы цяжкія і многія сталі апошнім часам такімі, а хочацца як у вас, каб вясёлкаю гулялі радасць і надзея I каханне. Радасна, што сустрэла Вас у Вашых творах у сваім жыцці! Захоўвай Вас Бог.

Наталия Нездешняя   11.12.2019 18:03     Заявить о нарушении
Дзякую, Наталлечка! У Вашых вершах - моц i глыбіня. І не цяжкія яны, а зрэлыя. Калі іх чытаеш, есць, над чым паразважаць. А гэта - галоўнае. І яшчэ... Яны натхняюць на паэтычны водгук, на размову.
Хай у Вас усе будзе добра і натхненне не пакідае!

Лаззаро   13.12.2019 12:50   Заявить о нарушении
Вялiкi дзякуй за Вашы добрыя словы и падтрымку, за ўcё!

Наталия Нездешняя   13.12.2019 23:57   Заявить о нарушении

Перейти на страницу произведения
Перейти к списку рецензий на это произведение
Перейти к списку рецензий, полученных автором Лаззаро
Перейти к списку рецензий, написанных автором Наталия Нездешняя
Перейти к списку рецензий по разделу за 11.12.2019