Род Слаўны Наш
Праматкі нашы ды прабацькі, Забыліся мы, што - народ... Вы неразумных нас прабачце, Дасць Бог, яшчэ праславім Род!
Прабацькі нашы ды праматкі, Мы вашы гены, ваша кроў... У крыві пісаны нататкі: Сумленне, Вера і Любоў!
Святыя Прашчуры вы нашы, Горды і праведны Народ! Каб памяці быць годным вашай, Жадаю ўславіць я свой Род!
Ўсе тыя, хто раней тут жылі, Ўсе, хто тут прыйдуць, пасля нас... Вам служаць голас мой і крылы, Што дадзены на гэты час!
Салавічы, 17 кастрычніка 7531-га Лета
Водгук на верш Таццяны Цыркуновай: http://stihi.ru/2022/10/12/1876
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.