Марына Цвятаева- Мне сцешна, што Вы хворыя не мной

Неидеальная Рифма: литературный дневник

Мне ўсцешна, што Вы хворыя не мной,
Мне ўсцешна, што я не хворая Вамі,
Што восі зраўнаважанасць зямной
Не зрушыцца нашымі пад нагамі.
Мне ўсцешна, што без пыхі ледзяной
Магу быць з Вамі – й не хітрыць вачамі,
Не чырванець, не бавіцца маной, –
Адно судакранацца рукавамі...


Мне ўсцешна, што не сорамна ані
Пры мне Вам абдымаць яе, другую,
Што Вы мне не прарочыце ў агні
Пякельным быць, бо я не Вас цалую,
Што Вы з пяшчотай імя дзень пры дні
Маё не паўтараеце ўпустую
І што сярод царкоўнай цішыні
Ніколі не спяюць нам: алілуя!


Я ўдзячная Вам сэрцам і душой
За тое, што, не ведаючы самі,
Вы любіце мяне; за мой спакой,
За нашы не-гулянні вечарамі,
За поўню, што не ў нас над галавой,
За тое, што не бачыліся днямі,
Што ж ўсё – на жаль! – Вы хворыя не мной,
Што ж ўсё – на жаль! – я не хворая Вамі.


https://www.youtube.com/watch?v=cm9dBUIAy2A



Другие статьи в литературном дневнике: