Фестиваль одного стихотворения в МинскеНу вот всё и свершилось, я совсем не успела испугаться... Вернікі ды камунальшчыкі заспрачаліся, каму сёння належыць горад. Першыя ў сваім жаданні ачысціцца духоўна, папрыязжалі на сваіх жалезных конях да царквей, другія ў сваім жаданні ачысціць вуліцы ад снегу, спрабавалі гэта зрабіць чамусці менавіта там, дзе былі прыпаркаваныя аўто вернікаў. Міліцыянты ў сваім жаданні зрабіць так, каб было дора і тым, і іншым, мітусіліся паміж дзвох агнёў, а пассажырскі транспарт стаў у вялізарным заторы... Стоячы паўгадзіны на прыпынку і разумеючы, што хутчэй было б дайсці пешкі да таго метро, а так сама разумеючы, што я ізноўку спазняюся, як заўсёды, адказвала на званкі сябровак, чаму я яшчэ не на месцы... Дабегла да музэя. Паспрабавала адчыніць сенцы. Дзвер не паддалася, я запанікавала, мо ўжо ўсе ўнутры ды зачыніліся, і віншуюць адзін аднаго, думка, пачаць кідаць сняжкі ў шыбу музэя праскакала хуценька, доўга не затрымліваючыся. Шчэ раз з ўсяё дуры ірванула дзверы на сябе і зразумела, что яны не зачыненыя, проста цяжкія і "тугія". Уляцела у вестыбюль, заўважыўшы дзьвух цётачак выдыхнула: "Я на фестываль" адна з іх падхапілася і пабегла адчыняць мне гардэроб... Уляцела ў залу, дзе мяне ўжо чакалі сябры (занялі казырнае месца) і ўжо Гера Барташ выклікаў, здаецца, чытаць. Выдыхнула і пайшла, мая здагадка, што нік, які я абрала для фэсту не пройдзе незаўважаным - спраўдзілася, як і тое, што намінаваць мяне будзе мужчына... "две мінуты позора" і апладысменты ў падарунак. Рэакцыя мэтраў - прыемныя ўсмешкі і ўважлівы позірк... Купала адзіны быў суворы Дзякуючы сяброўкам паспела спусціцца з нябёсаў на зямлю да таго, як гурт "Нельга забыць" зайграў свае кампазіцыі. Калі спадар Бараноўскі (саліст гурта) быў маленькі, ён вычыўся хадзіць па вадзе... па вадзе))) Шкада, што не паспела пачуць, як чытае верш Вера Гаеўская, яна чытала ў пачатку вечарыны... Дзіна і Вольга, дзякую вам, што былі там са мной))) © Copyright: Наталья Стрелкина, 2013.
Другие статьи в литературном дневнике:
|