Iсус Хрыстос уваскрэс!
Званы зазванiлi. Дзень пачынаецца.
Дзень святочны и найсвятлейшы.
У небе сонейка ўсмiхаецца:
Iсус Хрыстос Уваскрэс
Найвышэйшы.
Ты за нас быў знявечаны i распяты,
Ты грахi свету ўзяў на Сябе.
Ты ўваскрэс - i сягоння свята,
Мы ўдзячны бязмерна Табе!
А каб болей нам не грашыць
I Табе не рабiць балюча,
Трэба нам ўсiм у згодзе жыць.
Ты нам душы збярог неўмiручымi.
У нас радасцi большай не будзе.
Нам спяваюць палеткi i лес,
Праслаўляюць Цябе ўсе людзi:
- Iсус Хрыстос уваскрэс!
- Iсус Хрыстос уваскрэс!
- Iсус Хрыстос уваскрэс!
Святлана Шайко, г.Свислач
Другие статьи в литературном дневнике: