***
Балюча - быць ахвярай нечай,
Падсудным злыднем быць - ганебна,
Нялёгка - мерай чалавечай
Караць вiну, хоць i патрэбна.
Якi ж цяжар, якая кара,
Калi, спасцiгшы лёс свой трудны,
Ты сам - суддзя, i сам - падсудны,
I сам - падсуднага ахвяра!
(1973)
***
Iсцiна, адвечная, як свет:
Шчасце ходзiць толькi ў пары з горам.
За надзеяй - боль зняверу ўслед.
За пашанай - прынiжэння сорам.
За святлом знаходкi - горыч страты,
За агнём любвi - разлукi снег.
За абдымкамi - падножка здрады...
Iсцiна, адвечная, як свет.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.