***
Халодныя зоры гарачай рукой
я кратаю кропелькi сонца.
Пакiньце мне права застацца сабой
i зоры сагрэць мне дазвольце.
Узняўшы свой ветразь над шумнай ракой
забуду спакой i забавы.
Пакiньце мне права застацца сабой, -
маё неадъемная права.
Убойцы крывавай затрутнай маной
за рукi мяне не трымайце.
Пакiньце мне права застацца сабой,
астатняе усё забiрайце.
Стрываць дапаможа
мне скруху i боль
блакiт крылаў роднага неба.
Пакiньце мне права застацца сабой
i больш мне нiчога не трэба.
Рыгор Барадулiн
Самае галоўнае у жыцці кожнага - застацца сабой.
Дзіўна i горка тое, што аўтар - апошнi Народны паэт
Беларусi быў за кратамі, а зараз нямя на гэтым свеце.
Але, права застацца сабой, упэўнена, змог адстаяць і ў
жахе за кратамі. Выдатна! Паклон i вялікая удзячнасць
Народнаму паэту Беларусi!
Удзячна i украiнскому гурту "Колір" за салiдарнасць i
песню.
*~ -*~ -*~ -*~ -*~ - *~ -*~ -*~ -*~ -*~ -* ~ -*~ -*~ -*~*~ -* -*~ -*
Другие статьи в литературном дневнике: