Спявачка i паэт

Леонид Пранчак: литературный дневник

ПЕСНЮ “ТАЛАКА” БУДУЦЬ СЛУХАЦЬ У ВЯРХОЎНЫМ СУДЗЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ


ТУТ УЗБУДЖАНА ГРАМАДЗЯНСКАЯ СПРАВА ПА ІСКУ ПАЭТА ЛЕАНІДА ПРАНЧАКА ДА СПЯВАЧКІ ІРЫНЫ ДАРАФЕЕВАЙ ЗА НЕЗАКОННАЕ ЎЗНАЎЛЕННЕ І РАСПАЎСЮДЖВАННЕ ТЭКСТА ПЕСНІ “ТАЛАКА” (МУЗЫКА ІГАРА ПАЛІВОДЫ).
Пра гэта на партале “Наша Ніва” сёння змешчаны матэрыял Зміцера Лукашука “Леанід Пранчак падаў у суд на Ірыну Дарафееву за парушэнне аўтарскіх правоў”: (https://nn.by/?c=ar&i=242237).

У сувязі з недакладнай інфармацыяй, выкладзенай у нататцы, мушу патлумачыць, што на дыску, аб якім распавядае Ірына Дарафеева, незаконна ўзноўлена і распаўсюджана не адна песня, а 12 песень на мае вершы, у тым ліку і “Талака” (музыка Ігара Паліводы). Ні я, ні Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці не давалі дазвол на выпуск гэтага дыска. Насупраць 11 песень на мае вершы стаіць не мой капірайт, а капірайт іншага чалавека. Пакуль мной пададзена позва толькі па песні “Талака”, бо выкананне гэтага твора Ірынай Дарафеевай мне не падабаецца. Яно, на жаль, найгоршае з усіх, якія мне вядомы.


04.12.2019




Другие статьи в литературном дневнике:

  • 04.12.2019. Спявачка i паэт