Валерий Познякевич
Хаджу па зямлі сваёй пешшу,
Цягаю авоські і клункі.
Мая біяграфія ў вершах -
Яны апярэдзілі думкі.
Валеры Пазнякевіч нарадзіўся 10 красавіка 1968 года ў вёсцы Сінкевічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Вершы пачаў пісаць у сямігадовым узросце. Друкаваўся ў часопісах "Полымя", "Беларусь", "Маладосць", "Бярозка", "Першацвет", "Зрок", альманаху "Дзень паэзіі", а таксама ў газетах "Літаратура і мастацтва", "Чырвоная Змена", "Наша слова", "Мінская праўда", "Беларуская ніва", "Народная Воля", "Лунінецкія навіны" і іншых. Жыве ў горадзе Заслаўе.
Яго вершы ўвайшлі ў хрэстаматыю для сярэдніх школ "Сэрцам роднага слова краніся", анталогію аднаго верша "Агледзіны", анталогію беларускай хрысціянскай паэзіі "Насустрач духу", анталогію "Верш на Свабоду", а песня -- Каля ружаў на стале, якая гучыць у выкананні саліста ансамбля "Сябры" Сяргея Герасімава, патрапіла ў вучэбны дапаможнік для настаўнікаў музыкі "Беларускае свята ў школе".
У 2014 годзе ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя" вершы паэта пабачылі свет ў калектыўным зборніку паэзіі "Па праву жывога", які прысвечаны 70 - годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў . Многія творы паэта-барда сталі вядомымі беларускімі песнямі, што гучаць у выкананні салістаў беларускай эстрады. Аўтар запісаў два дыскі аўтарскіх песень: "Шлях да Беларусі" і "Дэбют".
У 2017 годзе ён выдаў зборнік вершаў "Кругі жыцця", а ў 2018 годзе вершы паэта ўвайшлі ў зборнік духоўнай паэзіі, мастацкай прозы і публіцыстыкі " За всё создателю спасибо".
Валеры Пазнякевіч з'яўляецца сябрам Беларускага Саюза журналістаў. Вядомы, як аўтар-выканаўца ўласных песен пад акампанімент гітары.
Па рашэнні рэдакцыйнай камісіі сайта "стихи.ру" намінаваны на саісканне нацыянальной літаратурнай прэміі
"Паэт года 2014",
"Паэт года 2015",
"Паэт года 2016",
"Паэт года 2017",
"Наследие 2017".
Произведений: 2501
Получено рецензий: 191
Написано рецензий: 110
Читателей: 69157
Произведения
- Мая Радзiма - гражданская лирика, 28.02.2014 15:11
