Перевод Галины Донцовой
Заспявай мне, сінічка, аб леце,
Аб жыцці бестурботным, аб волі,
І аб ззянні расы на дасвецці,
Аб дарожаньцы Млечнай над полем.
Заспявай аб краінах далёкіх,
Багацей і цяплей там, хто знае?
Можа, лепш у гарах іх высокіх,
Толькі родны мой кут мне тут раем.
Заспявай, каб магла я паверыць
У ветразь той, што Асоль адшукала,
На сабе лёгкі вецер прымераць
І каханне, што доўга чакала.
Заспявай мне, я знаю, што збудзецца
Ўсё, што ў песеньцы шчырай і чыстай:
Снег растане, вясна не заблудзіцца,
Загарацца пралескі зноў іскрамі.
Свидетельство о публикации №126061401320
