Першы дзень зiмовы

Першы дзень зімовы, крочу падзівіцца:
Што там за дзвярыма? Можа, снег ідзе?
Мо, мароз мацнее, і таму сініцы
Танчаць на галінах з раніцы ў акне?

З роспаччу гляджу я, перамен не бачу:
Ні зімы халоднай, ні яе прыкмет.
Восеньскія далі, хрыплы брэх сабачы,
Балацянкі з плёсам – шэры сілуэт.


Рецензии