Каляды
Белы снег пакрыў зямлю,
Зноў каляды сустракаю,
Падарункі ўсім раблю
Елка прыбрана багата,
Усюды радасць, хараство,
Бо няма ў годзе свята
Больш за Божае Раство!
Людзі помняць гэта дзіва,
Хоць прайшло і шмат гадоў:
Як раптоўна і цярпліва,
Абудзілі пастухоў
Як анёл-ахоўнік гучна
Ім сказаў: каб у шчасці жыць
У Віфлеем ідзіце хутка,
Там Хрыстос у яслях ляжыць!
Вось пайшлі яны са страхам
У след за зоркаю святой
І знайшлі: з Марыяй разам
У хляве іх той зімой
І ляжаў Збавіцель свету,
У яслях ля ўсіх жывёл,
І не ведала планета,
Што Гасподзь да нас прыйшоў!
А калі ўсе дазналіся
Пра Хрыстова нараджэнне,
У Віфлеем усё паспяшаліся
Атрымаць грахоў збаўленне,
Дык давайце сёння разам,
Як было гэта раней,
З гэтам найвялікшым святам
Віншаваць усіх людзей!
Свидетельство о публикации №125110807500