Вяртанне на Радз му

Восень. Лісце ападае,
Дождж на вуліцы ідзе,
Летняе цяпло знікае,
Хутка ўжо зіма прыйдзе.

Вось, ля возера гуляю,
Птушкам сыплю крошкі хлеба,
Раптам клёкат адчуваю:
Галаву падняў да неба...

Клёкат гэты – жураўліны,
Абудзіў заснуўшы край,
Бо ў гэтыя хвіліны
Пакідаюць яны гай...

У вырай зграя адлятае,
Будуць там яны ўсю зіму,
Але што ўсё ж прымушае
Іх вяртацца на Радзіму?

На пытанне гэта думаў
Вельмі доўга я адказ,
І нарэшце зразумеў:
Гэта ўсё любоў да нас!

Месца, лепей за Радзіму
Ты не знойдзеш на зямлі!
Гэта проста немагчыма – 
Разумеюць жураўлі.

Птушкі разумеюць гэта,
Но не кожны чалавек,
Што святая яго мэта
На Радзіме жыць спрадвек!

Хай жа зразумеюць людзі,
Хто шукае лепшы лёс,
Што шчасця за мяжой не будзе,
Бо шчасце там, дзе жыў і рос!


Рецензии