Родны кут
Гэта ўсё мой родны кут,
Любая мая дзяржава,
Назаўжды душой я тут!
Усё наогул так ласкава,
Сэрца радасна спявае,
Горад, быццам бы выстава
Да сябе ўсіх запрашае!
Вежы замкаў старажытных
Захапляюць прыгажосцю,
Водар дрэваў аксамітных
Закранае сэрца госцю…
Найчысцейшых рэк, вытокаў
У свеце проста не знайсці,
І буслоў палескіх клёкат
Прымусіць зноў сюды прыйсці.
Кожны горад у Беларусі –
Гэта нашае багацце!
І таму ёй ганаруся
Бо жыццё тут – гэта счасце!
За Радзіму я малюся
Дзе б ні быў у свеце я,
Маёй любай Беларусі
Дай Бог шчасця і дабра!
Свидетельство о публикации №125110807468