Песня пра Купалу

Асоб таленавітых, творчых,
У Беларусі ёсць нямала.
Адзін з іх асабліва лепшы,
Вялікі, родны, наш Купала!

Ты сімвал Беларусі вечны,
Жывеш у сэрцы з веку ў век,
Заўсёды будзе наша моладзь
Успамінаць цябе спрадвек!

Ты – заснавальнік нашай мовы,
Гучыць яна цяпер ад нас.
Ты акадэмік, майстар слова,
Праславіў свой жыццёвы час.

Натхненняў новыя павевы
Нам сёння Вязынка дае!
Твой твар прыгожы і ласкавы
Любоў да нас перадае.

Твае тварэнні, як малітвы,
Перакладалі шмат разоў,
У мірны час і ў часы бітвы
Цябе чытаюць зноў і зноў.

З вялікім гонарам, павагай
Кажу, каб чуў мяне ўвесь свет:
Жыць вечна будзе наш Купала,
Народны, любы наш паэт!


Рецензии