Пра Беларусь
Няма якой у свеце лепш,
Радзіме любай і вялікай,
Я прысвячаю гэты верш!
Твае лясы і пералескі
Натхняюць многіх песняроў,
Якія шчыра, цераз песні,
Перадаюць сваю любоў!
Старадаўніх рэк прытокі,
Веліч замкаў і палацаў
Захапляюць наша вока,
Вабяць сюды іншаземцаў
Блішчаць палі і сенажаці,
Пасевы жыта і хлябоў,
Твая любоў, як роднай маці,
Як песня нашых жаўрукоў.
Народ твой добры і руплівы,
З вялікай, шчыраю душой.
Заўсёды мудры і мыслівы,
Часцінкай рады быць тваёй!
Злічыць твае ўсе дасягненні,
За тыдзень нават не збяруся...
Да Бога ўзнясу маленні
За лёс вялікай Беларусі!
Свидетельство о публикации №125110807451