Пра Гродна

Гродна – горад любы сэрцу,
Велічнасць твая ў вяках,
Старадаўні і магутны
Звонкі, вольны нібы птах

Ты найлепшы, прыгажэйшы,
Гродна – сонечны прамень!
Для мяне ты найквітнейшы
Кожны час і кожны дзень.

Ты радзіма знакамітых,
Беларускіх песняроў:
Багдановіч, Быкаў, Цётка –
Не злічыць усіх тварцоў!

Найчысцейшых  вуліц, сквераў
Не знайду ў свеце я.
Творчых многа ў іх павеваў,
Гродна – дружная сям'я!

– Гродна – горад гістарычны! –
Я кажу сваім сябрам.
Кожны домік і завулак,
Добра ведаць трэба нам.

Дзе б ні быў я ў замежжы,
Усюды я цябе хвалю!
Гродна слаўны, Гродна мілы!
Назаўжды цябе люблю!


Рецензии