Скамячаны

Бессэнсоўна скамячаны


Ноч – гэта мой час.
Словы складу ў сказ,
Зноў каб здзівіць вас.
Чуеш, ідзе снег?
Ён, як і ты – збег
І прыхапіў мех.
У тым мяшку слёз
Хопіць на мой лёс.
Не дараваць злосць.
Скрозь – камякi фраз…
Не прыкладай прас,
Ноч – гэта мой час.
20.01.2023


Рецензии