Увосень яблык...

Увосень яблык від, пах, смак,
Чаруюць нос, рот, вусны.
Малюе здольны іх мастак,
Уквечаны ён густам.

Прывабны выгляд, відарыс,
Карціна грэе душу.
Знаёмых добра многа рыс,
Прызнаць я гэта мушу.

Як перанёс на палатно
Ён пах ды смак? Загадка...
Ды неяк ажыве яно –
Прыгожа, добра, гладка.

Так, талент ёсць у мастака,
Адлюстраваць умее.
Папаў ён некалі ў капкан,
Адной жыве ідэяй.

Увосень яблык пах ды смак
Чаруюць, след мінае...
А намалюе іх мастак –
Вякамі свет кранае... 


Рецензии
Цудоуна пра смак ды пах яблык
у восені!

Спадабалася!!!

Ирина Борис   19.10.2022 15:12     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Ірына! З цяплом ды дабром!

Татьяна Цыркунова   19.10.2022 15:31   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.