Лiст-1

Марына Золатава

У турму прыйшла восень,
Падзеліся некуды чайкі.
Іхні рогат нячутны пад вокнамі. Зімна ўнутры.
Просіць верасень зносін,
Ён шле мне свае падабайкі.
Кожны восеньскі ліст мае свой асаблівы надрыў.
Дзякуй вам за пасылку,
Прыемна, і кава дарэчы.
Дрэнна – мёд немагчыма даслаць. Тут бракуе яго.
Не рабіце памылку,
Назад не вяртаюцца рэчы.
А мы вернемся абавязкова ўсе да аднаго.

19.09.2022


Рецензии