чакай, кахай, малiся

Калі ўнутры трыццаць восем і восем,
Ужо ўсё роўна, што там знадворку.
Адлятаюць думкі ў халодную восень,
І толькі сны не зачыняюць створку,
І мы працягваем нашую гаворку:
Размову пра ўспаміны, якія ў сабе носім.

Паветрам з «Мінск-2» да «Шота Руставелі»
Тысяча восемсот шэсцьдзесят тры імгненні:
Тры гадзіны лёту, калі Вы хацелі,
Каб я паклаў галаву Вам на калені.
Але падняцца ў неба не даюць сумненні
Ў тым, што душы яшчэ не счарсцвелі.

І мы зноў будуем мост «Мінск-Тбілісі»,
Закрываем вочы, сустракаемся таемна,
Робім усё, каб надзеі збыліся,
Верым: гэта адбываецца не дарэмна,
Перамога будзе за намі, несумненна.
І Вы кажаце мне: чакай, кахай і маліся.

15.09.2022


Рецензии