Палiна i Лера

Пакідаю цябе ў год агульнай хваробы,
Пакідаю табе жахі новай халеры.
Але я не баюся, бо з першае спробы
Ты патрапіла ў сэрцы Паліны і Леры.
Ты ў надзейных руках, ты з пяшчотнаю мовай,
Ты з кранальнымі нотамі светлага болю.
Для мяне ты падзелена на дзве паловы:
На Паліну і Леру, на вецер і поле.
Не спрачацца ніколі рамонку з валошкай,
Як азёраў блакіту з лясоў зелянінай.
Так, Паліна і Лера – вы розныя трошкі,
Але разам вы побач з маёю краінай.
Даглядайце яе, яна хворая часам,
Бо бракуе ёй песень праніклівых, чулых.
Беларусь, пакідаю цябе я сам-насам
З тымі, хто не паўторыць памылак мінулых.

28.08.2022
PeraMen


Рецензии