Выбух-36. Беларускамоуны

Мы зрабілі свой выбар. I гэтага больш не змяніць.
Аб'яднаўшыся, крочым з надзеяй па шляху свабоды.
Нашы светлыя мары пра тое, каб радасна жыць,
Каб народа маўклівага лёс абмінулі нягоды.

Незалежнасць краіны – не словы «Жыве Беларусь»,
Гэта боль, барацьба і пакуты, паўстанне, ахвяры…
Не бяда, што на сэрцах маўчання мінулага груз,
З намі сцяг Перамогі – мы скінем у бездань пачвару.

Нашы шчырыя ўсмешкі з пяшчотай разбураць «забор»
(«Плот» – па-нашаму), рухнуць муры хутка, сёлета – скора.
Заўтра Бацькаўшчына будзе вольнай, бо пахне чабор!
Наша будучыня – гэта мужнасць, пашана і гонар!

09.08.2022
PeraMen

Гатоўнасць верша 110%. Выкарыстана 33 словы з запланаваных 30 (усяго на гульню прынята 62 словы). Астатнія будуць гуляць заўтра. Жадаючыя дапоўніць словы – калі ласка, запрашаю.


Рецензии