Апошнi

Асабістае – у смецце,
Сэрца вырвана – хрэн з ім.
Я лічыць стаміўся смерці:
Колькі год яшчэ, ці зім?
Сёння страчана Надзея,
Заўтра – Вера і Любоў…
Ці Каханне.  Хто я, дзе я?
Як цяпер назваць сяброў?
Хоць ты знікні, хоць ты замоўкні,
Хоць ты оперу пішы…
Ёсць папера і алоўкі –
Затуплю «карандаши».
Намалюю неба сінім,
Жоўтым – поле, чорным – дым.
Прачытаю верш асінам,
Каб памерці маладым.

23.04.2022


Рецензии