Складаней

Прывітанне, юнацтва край,
Беластвольных бяроз парад,
Мой пакінуты ціхі рай,
Дзе квітнее бацькоўскі сад.

Там, пад дахамі сціплых хат,
Белы бусел малюе круг,
Не павернеш жыццё назад,
Тапаліны віхрыцца пух.

І, як быццам скрозь дзіўны сон,
Вобраз родны мільгне ў акне,
І смарагдавай веткай клён
Нешта ў сэрцы маім кране.

Ашалела нясецца час,
Як бязлітасна вучыць лёс.
І складаней за кожны раз
Ад'язджаць без праявы слёз.


Рецензии
а мы - ў вёску, будуем хату,
садзiм тое i садзiм сё,
i ўзняло́ся ўжо дрэваў багата,
ў небе кожны дзень адкрыццё )

Кранула, Анатоль )

Юля Жинь   28.08.2022 22:18     Заявить о нарушении
На это произведение написано 9 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.