Прокуда

Папракаеш, не ўбіўся ў ласку.
Не варты, - прамовіш наўзгад,
А сустрэча здавалася казкай,
Адыйшло – не павернеш назад.

Той памылкі мне не пазбыцца,
Не сярдуй за бязглузды папрок.
Ты маланкаю будзеш сніцца,
Стромкай хваляй на белы пясок.

Зараз ходзіш убітаю сцежкай.
Спадзяюся на любасць тваю.
Ганаруся гожай усмешкай,
Мо таму пра каханне пяю?


Рецензии
Выдатныя вершы! Дзякуй, Максім. З павагай да Вас, спадзяюся на навыя творы.

Инна Вация   18.06.2021 12:04     Заявить о нарушении