Рисунки для сердца...

Адкажыце,хто цуд гэты,
Як  і дзе намаляваў,
І якія ён сакрэты
Для малюнка падабраў?

Мабыць тут ўсё відавочна,
То прыродны быў мастак,
Хутка працу сваю скончыў
З фарбай гэтай ён ў ладах.

Вось ён гэтыя клубніцы
Так браткі намаляваў,
Што і ноччу будуць сніцца,
Пад язык як быццам клаў.

І такою смакатою,
Яны ў роце аддаюць,
Што у смаку  гэтым тонеш,
Ажно слюначкі цякуць....

Вось із ранку я да градкі,
Як прачнуўся падыйшоў,...
Там  убачыў і падказку
Мастака дзе я знайшоў.

Побач з намі, ён навокал,
На градзе і на палях,
І у зімку ён на вокнах,
Да з расою на лістах...

Ён і з сонцам раніцою
І ў закаце вечаром,
Што душы не дасць пакою,
Цудам поіць перад сном.

Ён малюе нам для сэрца,
І кахання да зямлі,
Да таго святога месца,
Дзе жыццё бацькі далі.
                26.06.2020.М А.Жабюк


Рецензии