Абуджэнне
Гэта быў пачатак гісторыі.
Сценка на сценку! Чуеш? Не важна,
Хто з нас будзе гарэць у крэматорыі.
Дзеля якой ідэі змагаешся?
Хто навучыў цябе гэтай жорсткасці?
Калі ты б'еш мяне і ўсміхаешся,
Я навучаюся мудрай строгасці.
Мілы мой хлопчык, можаш і бліжэй.
Я не пужаюся чорнай маскі.
Не абяцаю, што буду цішэй.
Мне надакучылі ўсе твае казкі.
Чую - святло загарэўся мінны,
I адчуваю як злазіць скура.
Бачу - сігналяць смела машыны.
Веру, што ты не мая культура.
Я падару табе гэтую кветку –
Белы ў крывавую крапінку будзе.
Я абяцаю, што мае дзеткі
Тут паліваць яго не забудуць.
Будзе расці мой кветка з глебы,
Што над тваім істотай ляжа.
Ты паляціш у космас, у неба –
I ніхто нічога не скажа.
Гэта было гучна і смела.
Так, што паветра прагна лаўлю.
Гэты світанак чырвона-белы
Хай асвятляе нашу зямлю.
Свидетельство о публикации №120081408912