Сэрца жывое, таму i балiць...

***
                З болю на свет прыходзіць жыццё,
                болем яно адкупляецца.
                Ларыса Геніюш

Сэрца жывое, таму і баліць.
Зноў зашчымела сэрца.
Трэба змагацца і трэба жыць,
Покуль жыццё прадзецца.

І не падзецца ў дзяцінства рай,
Дзе на таполі бусел,
Дзе бесканечным здаваўся край,
Што пакідаюць гусі.

І не вярнуцца туды назад,
Дзе не шчымела сэрца,
Дзе пад алешнік выходзіў сад,
Мог дзе на грубцы грэцца.

Яблык салодкі у садзе рваў –
Там, дзе жыў Якаў з Насцяй.
Смачны як мёд быў, а я не знаў,
Што ён завецца шчасцем.

Зноў зашчымела і зноў баліць…
Памяць як лён прадзецца.
Трэба змагацца і трэба жыць,
З болем жыццё даецца.

05. 05. 2020 г.


Рецензии