Гервятам

Схаваўшыся ў гервяцкiх абразах ад
 бязладдзя, мiтуснi, пустога слова, я палюбiў цябе, паўночны захад, цяпер з табой душы маёй палова.
Твае кварталы, вулiцы i плошчы - жывыя астравы цяпла, спакою - прывабiлi мяне, як воды Лошы: я параднiўся з гэтаю ракою.
Цячэ вада ў ярок i точыць камень. Складаць балюча вострыя каменнi, з якiх будую ўласнымi рукамi сцяну, каб затрымаць за ёй праменнi.
Я просты будаўнiк-астравiцянiн, якi пачуццi выказаў Гервятам...
Малюся, каб нiводнага жыцця не ахвяраваў навуцы мiрны атам.

22.04.2016


Рецензии