Сыплюцца пялёсткi флёксау...

***
                Звонят над шубкой меховою,
                В которой ты была в ту ночь.
                Александр Блок

Сыплюцца пялёсткі флёксаў…
І, здаецца, чую звон
Самых розных парадоксаў –
Супярэчнасці закон.

Супярэчнасць, недарэчнасць –
Звон над скончаным жыццём.
Звон, нібыта ён ёсць вечнасць,
Звон над нашым забыццём;

Над усім, чаму не зможам
Мы нічым дапамагчы.
Толькі звонам, мілы Божа,
Супакоімся ўначы.

19. 07. 2019 г.


Рецензии