Грыбны суп

Аднойчы вечарам з сябрамі,
Адпачывалі мы ў лесе.
Там згатавалі суп з грыбамі,
На пачастунак мы Алесе.
Тады мне гэтая дзяўчына,
Занадта падабалася.
Кухарыць быў я малайчына,
Ці толькі так здавалася.
Кацёл на вогнішча паставіў,
Агонь хутка распаліў.
Што трэба к супу-ўсё дабавіў.
Вачэй з красуні не звадзіў.
А праз гадзіну,ці то болей,
Стаў сваёй стравай частаваць.
Па твару бачу-задаволена,
З імпэтам стала ўплятаць.
Мяне разхваліла так шчыра,
Што зачырванеўся,як суніца.
Яна ж касу прыбрала ліха,
Пайшла з другім весяліцца.


Рецензии