Шал

Шалеючы без прычынаў,
Сусьвет праваліўся скопам
У розум – акно расчыненае,
Бы ў прагную глотку раскопу.

Фігурамі,
формамі,
фарбамі
кіпела быцьцё страката,
ірвалася ў розум аслаблены,
крышыла замкі і краты.

І зносіла
плыньню
вар’яцкай,
шалёнай дурной ракою…
Але пакрысе, не зьнянацку,
наблізіўся цень супакою

І ў смутку заплакаў бязьмежным
Над мёртвым суцішаным вірам,
Што белая панна у сьнежні
Шаўковай пятлёю забіла.

І песьняў
вар’яцкіх
водгук
падхопіць адна завея.
Апошні прамень зьнямоглы
Бадай да Каляд дакалее.

09.12.2018.


Рецензии