***

Чуеш – час праходзіць мерна?
Чуеш водгук моў памерлых –
Жытніх злакаў шэпт размыты
Ціха ўплёўся ў ветру ніць.

Крочыць час хадою ўпартай.
Ці гатовы ты, як балты
Ў нетрах земляў старажытных,
Мову продкаў зь цішай зьліць?

Ліпень, 2018.


Рецензии