Лес, намалёваны...

***
Лес, намалёваны белым і сінім,
Зялёным, чырвоным, сівым,
Цягнецца поруч чыгуначных ліній
Студзенем цёплым сырым.

Цягнецца ў неба абапал чыгункі.
Стужкай чыгунка лягла.
Гэта зімы маёй мне падарункі:
Студзеня засмуж, імгла.

Белым, зялёным, карычневым, сінім
Лес намалёваны спіць.
Кусцік - каліна ў чырвоным бікіні -
Ў снезе падталым стаіць.

18. 01. 2019 г.


Рецензии