Дажынкi

1.Восень жоўтыя абрусы
Разаслала на зямлi
На дажынках беларусы
Лiчаць зерне i рублi.

А стасунак небывалы -
Ураджайны выпаў год.
ўсё ўскапалi,усё убралi -
Можна ладзiць карагод.

      Прыпеў:

Эх,зямля,ты матухна-зямлiца,
Залатыя хлебныя дары,
Будзе песня лiцца,
Поле каласiцца,
Хлеб i песня - лепшыя сябры.

Эх,зямля,ты матухна-зямлiца,
Неабдымны,велiчны прасцяг.
У працы - не стамiцца,
Будзем весялiцца -
Услаўляць наш беларускi сцяг!

2.Над палеткамi раздолле,
Прыгажосць убраных нiў.
Ясна усiм хто нам застолле
I дажынкi падарыў.

А настрой да паднябесся,
Весялосцi не стрымаць -
Вусны просяць звонкай песнi,
Ногi просяцца скакаць.

Прыпеў.


Рецензии
Михаил, я перевёл эту Вашу песню на русский, перевод вольный,
результат можно посмотреть здесь: http://www.stihi.ru/2021/02/09/4426

Серж Конфон 3   09.02.2021 12:55     Заявить о нарушении