ЧАМУ ГОРА?!

Знікла даўно  мая зорка,
І быццам жыццё ўжо другое,
А неба такое ж блакітнае,
І сонейка свеціць жывое.
Паспеў ты аддаць усё Богу,
Чытае  наказ пакаленне…
І ззяе ўжо зорка у небе-
Жыццё праляцела ў імгненне.
Адну  ты аставіў у хаце,
Ахоплена жахам я долі…
Чаму дасталося мне гора?
Чаму анямела я ў болі?!


Рецензии