Кароткi дзень

Кароткі дзень падняўся на крыло,
Яго палёт святочны быў і чысты.
Ад раніцы мяло, мяло, мяло ...
Кружыўся снег – празрысты і іскрысты.

Спыніўся рух машын на ўсёй зямлі –
Палеглі гурбы снегу ім на дахi.
І хуткія зямныя караблі
Паўзлі нiбыта тыя чарапахі.

Але ад снегу лёгка на душы,
І я лячу – хутчэй машын маркотных
Туды, дзе ажываюць міражы
Пад полымем вачэй тваіх пяшчотных.
15.01.2014


Рецензии
Выдатны ўзор лірыкі. Згодзен з папярэднім рэцэнзэнтам - гэтым радкам патрэбна музыка.
Дзякую.

Михаил Кортелёв   16.04.2014 17:41     Заявить о нарушении
Прыемна атрымаць такую адзнаку. Дзякуй.

Вершы   17.04.2014 00:20   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.