Беларускi Хрыстос

              Крыж пры дарозе, чатыры бакі –
              Ключ да разгадкі сусвету…
                (Алесь Пісарык)

Калі ў процьме вачэй – палахлівая здань
А у радасным келіху – воцат,
Ты зірні: ў вышыні дыяментавы гай
Супакойвае свет сваёй моцай.
 
Тчэ самотны паяс неразважлівы лёс,
Вымярае надзел між абшарамі.
На асіне вісіць беларускі Хрыстос,
Чалавечаю жарсцю ўцяжараны.

За гартані, што змоўклі ад прыкрай тугі,
За далоні, што сціснуты дулямі,
Ён ахвяру нясе - без самот, без агід,
Пад нябёсаў празрыстымі кулямі.

Ён ад век не крычаў. Толькі сэрца ў грудзях
Грукатала пяшчотнаю сілаю.
Не маліўся – а толькі спяваў аб дзядах
І нашчадках ствала Ігдрасілева.

Не вучыў ён нікога другую шчаку
Падстаўляць цемрашальцам і ворам.
Ды вучыў шкадаваць соль дзіцячых пакут,
А таму – пагаджацца й на сорам.

Бессумленных наймітаў нямая арда
Перакроіла твар яго краю.
Адлятае да продкаў буслоў чарада,
А яму – яшчэ рана да раю.

Ён патрэбен нам Тут. Пакуль ззяе ліхтар
Невытраўнай бацькоўскае веры.
Пакуль двойчы на год хтось Дзядоў гармідар
Выклікае да светлай вячэры.

Зменіць вопратку век. Дыяментавы гай
Праглыне рэчаістасць без жалю.
Беларускі Хрыстос усміхнецца. “Бывай”,
Запячатаўшы Праві* скрыжалі.

_______
*Правь – в славянской космогонии: горний мир вечного света, обитель светлых предков; аналог Мира Идей в платонизме.


Рецензии
Христос на осине это интересно...прямо, как Иуда...

Афанасий Ботяновский   26.06.2013 14:11     Заявить о нарушении