шэры зайка

шэры-шэры зайка,
куды ты бяжышь?
шэры-шэры зайка,
чаму ты дражышь?

я бягу сам ад сябе
я дражу сам ад сябе

шэры-шэры зайка,
калi прыбяжышь?
шэры-шэры зайка,
калi ужо даруешь?

за спiной расьце
сьцяна
калi устану - сьмерць мая

шэры-шэры зайка,
куды ты бяжышь?
шэры-шэры зайка,
чаму ты дражышь?

уцякаю ад мiлiцыi
ад уселякай прахiбiцыi
ад гранiц ад канстытуцыi
ад газэт
ад прастытуцыi

шэры-шэры зайка,
пастой, не бяжы -

шэры-шэры зайка -

у люстэрку - вушы








 


Рецензии