Дюжина

ТУЗІН ВЕРШАЎ

кніга перакладаў
(на беларускую мову)


*  *  *

Калі я завітаю ў Шклоў,
то пяць шыпшынавых кустоў
у парку насаджу канвертам.
Далей, калі зраблюся ветрам,
мяне другі Эклізіяст
запіша дзеля жарту ў сшытак,
якого і гартаць ніхто
не схоча. Потым па ранжыру
стагодьдзі мінуць. Ў паліто
ты ў парк між іншым завітаеш
і куст засохлы адшукаеш,
астатні, што сцалеў з канверта,
і прыгадаеш назву ветра.
Табе за гэта Бог уздасьць.

1993

*  *  *

Ўсе розным чынам ужываюць алькаголь.
Усе ўяўляюць, хто такі дэ Голь.
Усіх жывых турбуе прыгажосьць.
Ўсе ведаюць (як навучаў Хрыстос),
што ў гэтым сьвеце ўсе не без граху.
Усё ператвараецца ў труху.
Ўсе ганарацца тым, чаго, часьцей за ўсё, й няма.
Але хто сее зерне, хто імя.

1993

*  *  *

Запхні мяне за пояс Арыёна.
Мне (не кажу, што белая варона,
паколькі ўсё ж нагадваю другіх,
пакаштаваўшых праўленьня Нерона
альбо яго нашчадкаў) каля трона
падлогу цалаваць, як і патрона
ў патроньнік дасылаць не прывялось.
Хоць кажуць: хто рагаты, той і лось,
але, магчыма, запрашу пардона,
калі мне стане спрытна біць падуздых
мажная катавальных спраў матрона.

1994

*  *  *

Баявое сядло забівае ў мужчыне мужчыну
й нараджае паданьні. У гэтым я бачу прычыну

прагавітасьці да ціхіх завадзяў п`янага рая.
Я не супраць набрацца. Я лічу, што гэта другая

Іпастась небыцьця, сумясьцімая з выбарам месца
свайго цела адносна становішча Оста і Веста

па капрызу душы. Нестарэючым  жэстам Пілата
мыю рукі. Мне шостая больш даспадобы палата.

1994

*  *  *

Крыж Лебедзя над горадам начным,
дурным, правінцыяльным, свалачным,

хаваючым за сотнямі замкоў
панурых баб і п`яных мужыкоў,

дакучлівым бы папяросны дым,
але не адцураешся – маім.

1994

*  *  *

Пабудую дом. З Таўрыды я перанясу пад дах
вадаспад  Джурджур вясёлы і самотны Чатырдаг.

А каб не было няёмка, госьця стрэнуць на стале
Дземерджы пірог слаісты, Понт Эўксінскі ў крышталі.

Вось тады ў зручны момант завітай, пагаманім,
ці ты горад Севастопаль, ці ты Аляксандр Грын.

1994

*  *  *

Позна ўвечары выйдзем папаліць на балкон
І убачым – на поўдні ўзышоў Арыён,

а за ім, за фіранкай дыма ад цыгарэт
як прывід Галілея і як здань Назарэт,

дзьверы дома, ў мужчыны крыху вусны дрыжаць,
раніцою ў дарогу, а жанчыне раджаць,

усе чакаюць месію мноства доўгіх гадоў,
і вісяць над гарамі сем зіхоткіх агнёў.

1995

*  *  *

Няма пытаньня: мець альбо ня мець –
у кішэні не пабразгвае медзь.

Худы і доўгі, я не дацкі прынц
і лішні ў бойцы за галоўны прыз,

здабыты праліцьцём чужой крыві.
Але ўсё ж – to be or not to be.

1995

*  *  *

Вярні мне слова. Я смуткую,
я захлынаюсь у цішыні,
не выю на сьвятло ў вакне,
не цёхкаю і не такую,
не мрою аб наступным дні
і не зьмяняю ні ў якую
свой лёс, не лепшы, я мяркую,
але наканаваны – мне.

2000

*  *  *

Пытаюся а хто такія мы
гадуючыя крыўду на людзей і
падзеі і  згубіўшыя надзеі
ў адлегласьці паўкрока ад турмы
кульгаючыя вобмацкамі зь цьмы
ізноў у цьму сьляпыя інваліды
ў пошуках Эдэма Атлантыды
і золата ў басейне Калымы
сьплятаючыя нераты хлусьні
са слоў што скачуць з рота па сабаку
неведама зь якога пераляку
і молячыя Божа барані
нас у дрыгве штодзённай мітусьні
з пачатку да канца зямнога шляху.

2002

*  *  *

Малыя мы, але набудзем вечнасьць
і зорныя бясконцыя палі.
Мы час не пералічваем у рублі.
Малыя мы, але набудзем вечнасьць.
I мы не ўсхвалюемся, калі
нас раптам напаткае небясьпечнасьць.
Малыя мы, але набудзем вечнасьць
і зорныя бясконцыя палі.

2002

*  *  *

Зыдзі ўбок, сустрэчны, я іду
Ірынінскай, дагэтуль Першамайскай,
закрыўшы позірк свой пасьмертнай маскай,
з грымучаю бляшанкай на хвасьце
ў горада і сьвета навіду,
натхнённы ці трызьненьнямі, ці казкай,
без мэты і патрэбы маламальскай
нібыта ў Гераніма на халсьце.

2003


Рецензии
"...але, магчыма, запрашу пардона,
калі мне стане спрытна біць падуздых
мажная катавальных спраў матрона."
Олег, не силён в роднай, запутался, поясни.
"...але не адцураешся – маім." Здорово!
И последний стих до родного близок.

Яков Генн   10.05.2010 16:47     Заявить о нарушении
Всё на своих местах.

Яков Генн   10.05.2010 20:28   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.