Выбар перевод с русского стихотворения Гумилёва Н
Будзе лёт той страшэнным, на дне
Ў самай бездані ён апынецца
І вар'яцтва сваё пракляне.
Той, хто нішчыць, расьціснуты лёсам
Будзе енчыць, прыйшоўшы ў тупік,
І, пакінуты ўсімі, Нябёсам
Накіруе пакутлівы крык.
Той, хто прыйдзе ў пячоры начныя,
Да затокаў ракі, у лясах
Стрэне зрэнкі пантэры, якія
Наганяюць мітрэнгу ды жах.
Не схавацца, няма паратунку
Ад таго, што рыхтуе нам Лёс
Толькі права на ўласную думку
Не залежыць ад волі Нябёс.
ПЕРАКЛАД з расейскае мовы "Выбор" Гумілёва М.С
1995 г.Менск
(Надрукавана: Часопіс "ПЕРШАЦВЕТ" №4-5,1999 г.)
Свидетельство о публикации №107020400771
Иван Нечипорук 01.07.2009 23:57 Заявить о нарушении