Нiбыта свет у ружы апранууся...

Ольга Ролич Брестчанка
Нiбыта свет у ружы апрануўся,
Зачараваў кранальным красаваннем,
Захваляваў, мiнулым дакрануўся
I таямнiчым захапiў дыханнем.

Пяшчотнасцю мае ахутаў плечы,
Заззяў бурштынавымi пырскамi жадання...
I звар’яцеў – вiхураю пустэчы
Адкiнуўшы мяне на скрыжаванне.

Збянтэжана. Не ў сiлах разгадаць:
Навошта зноў мае аслаблi путы?
I як гэта наважыў ён таптаць
Пакорнага палоннага пакуты?



© Ольга РОЛИЧ /Брестчанка/, 2006



                Замечательный перевод Репина В. здесь:
                http://www.stihi.ru/2007/12/30/1570



.